24.04.2017 / 11:35

Расія паднялася ў тройку сусветных лідараў па расходах на войска, Беларусь — 76-я 15

У 2016 годзе сусветныя вайсковыя выдаткі дасягнулі $1686 млрд, яны павялічыліся ў параўнанні з 2015 годам на 0,4% у рэальным выражэнні. Паводле новых звестак Стакгольмскага міжнароднага інстытута даследавання праблем міру (SIPRI), Расія выйшла на трэцяе месца ў свеце, абагнаўшы Саудаўскую Аравію. Беларусь — 76-я, страціўшы дзве пазіцыі. Яе выдаткі летась знізіліся на 17,5% — да $597 млн.

Беларускія дэсантнікі на сумесных тактычных вучэннях у Пскоўскай вобласці ў лютым 2017 года. Фота: Sputnik.

Рост сусветных вайсковых выдаткаў назіраўся ўпершыню з 2011 г., калі выдаткі дасягнулі свайго піку, склаўшы $1699 млрд.

Выдаткі працягвалі расці ў Азіі і Акіяніі, Паўночнай Афрыцы, Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

Наадварот, у Цэнтральнай Амерыцы, краінах Карыбскага басейна, на Блізкім Усходзе, Паўднёвай Амерыцы і ў краінах Афрыкі на поўдзень ад Сахары выдаткі скараціліся.

Злучаныя Штаты Амерыкі застаюцца краінай з самымі высокімі ў свеце штогадовымі вайсковымі выдаткамі. У 2016 г. выдаткі ЗША выраслі на 1,7% у параўнанні з 2015 г. і склалі $611 млрд.

Кітай, ваенныя выдаткі якога павялічыліся на 5,4%, да $215 млрд, знаходзіўся на другім месцы ў рэйтынгу краін з самымі высокімі вайсковымі выдаткамі. Тым не менш хуткасць іх росту істотна знізілася ў параўнанні з папярэднімі гадамі.

Расія павялічыла свае выдаткі на 5,9% (да $69,2 млрд) і апынулася на трэцім месцы ў спісе краін з самымі высокімі вайсковымі выдаткамі.

Саудаўская Аравія займала трэцяе месца па велічыні вайсковых выдаткаў ў 2015 г., але перайшла на чацвёртую пазіцыю ў 2016 г. Нягледзячы на пастаянны ўдзел Саудаўскай Аравіі ў рэгіянальных войнах, у 2016 г. яе выдаткі скараціліся на 30% — да $63,7 млрд.

Вайсковыя выдаткі Індыі выраслі на 8,5% і склалі $55,9 млрд, што паставіла яе на пятае месца ў рэйтынгу краін з самымі высокімі вайсковымі выдаткамі ў 2016 г.

Вайсковыя выдаткі ў Заходняй Еўропе раслі два гады запар з 2015 г. i павялічыліся на 2,6% ў 2016 г. Рост выдаткаў назіраўся ва ўсіх краінах Заходняй Еўропы, за выключэннем трох краін. Найбольш прыкметнае павелічэнне зафіксавана ў Італіі, выдаткі павялічыліся на 11%.

Краіны з найбольшым адносным павелічэннем вайсковых выдаткаў у перыяд з 2015 па 2016 г. знаходзяцца ў Цэнтральнай Еўропе. Сукупныя выдаткі ў гэтым рэгіёне выраслі на 2,4% ў 2016 г. «Рост расходаў у многіх краінах Цэнтральнай Еўропы збольшага тлумачыцца успрыманнем Расіі як краіны, якая ўяўляе пагрозу, — паведамляе Сімон Веземан, старшы навуковы супрацоўнік Праграмы ўзбраенняў і ваенных выдаткаў SIPRI. — І гэта нягледзячы на тое, што вайсковыя выдаткі Расіі ў 2016 годзе склалі ўсяго 27% ад агульнага аб'ёму вайсковых выдаткаў еўрапейскіх членаў НАТА».

«Падзенне коштаў на нафту прывяло да скарачэння даходаў ад нафты і да спалучаных з гэтым эканамічных праблем. Гэта вымусіла многія краіны — экспарцёры нафты паменшыць свае вайсковыя выдаткі», — адзначаюць у SIPRI.

Найбольшая скарачэнне ваенных выдаткаў ў 2016 годзе ў сувязі з памяншэннем нацыянальных даходаў ад нафты было ў Венесуэле (-56%), Паўднёвым Судане (-54%), Азербайджане (-36%), Іраку (-36%) і Саудаўскай Аравіі (-30%).

Чытаць цалкам:

1
Штукар / Адказаць
24.04.2017 / 11:50
У Літвы, якая у 3 разы меньшая, абаронны бюджет на 2017 год складае 725 мільёнаў еўра альбо прыкладна 780 мільёнаў доллараў. Пры заявах Лукашэнкі абараняць Беларусь ад любога агрэсара, ён сам жа зніжае фінансаванне беларускай арміі. Але фінансаванне органаў унутраных спраў не зніжаецца.
2
Мікола))) / Адказаць
24.04.2017 / 11:58
Лёшка Навальны думае, што народ уздыме рэвалюцыю ў Расеі супраць "карупцыі прэм'ер-міністра". Але дастаткова для Пуціна далучыць да Расеі Тыраспаль, Усходні Данбас, Паўднёвую Асэтыю і наш край, што стаіць на парадку дня, Пуцін зноў атрымае свае 146% папулярнасьці. Расейцы будуць паміраць з голаду, "но Крым не отдадим, Киев - мать городов русских, малороссы, белоруссы и великороссы - адиннарот" і г.д. Сама Маскоўская дзяржава ў 15-16 стст. была заснавана на імпэрскіх падставах "Трэцяга Райху Рыму" і вечнага пашырэньня "жыцьцёвага абшару".
Той, хто прыйдзе ўсьлед за Пуціным да ўлады - будзе такім жа імпэрыялістам (Навальны, Мальцаў, Яўлінскі, Хадаркоўскі, Хакамада - усе імпэрцы). Я нават больш скажу, калі да ўлады ў Расеі прыйдзе лібэрал, будзе яшчэ горш, бо Захад тады на МНОГАЕ заплюшчыць вочы, як яны заплюшчалі вочы на імпэрскую палітыку "лібэрала" Ельцына.
0
Нехта / Адказаць
24.04.2017 / 12:01
Штукар,так у нас и количество сотрудников МВД больше, чем армия. 
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру