Фота УСК па Гомельскай вобласці.

Фота УСК па Гомельскай вобласці.

У аграгарадку Яроміна Гомельскага раёна 7 красавіка прыблізна ў гадзіну ночы аўтамабіль Renault Magnum 480 у счэпцы з паўпрычэпам «Faymonville IL 02» на вуліцы Савецкай паблізу дома №51А здзейсніў наезд на састарэлую жанчыну, 1933 года нараджэння, якая знаходзілася на праезнай часткі. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў пенсіянерка памерла на месцы ДТЗ.

Узбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

УСК па Гомельскай вобласці звяртаецца да грамадзян, якія сталі відавочцамі дадзенага здарэння, з просьбай паведаміць, калі маюць інфармацыю пра ДТЗ па тэлефонах: 8 (0232) 70 45 49, 8 (044) 772 75 45, 8 (029) 333 32 05.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0