Старшыня Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч і ягоны намесьнік Артур Фінькевіч, арыштаваныя на 7 сутак, у знак пратэсту аб’явілі галадоўку.

Сем дзён маладафронтаўцы будуць толькі піць звычайную ваду. Ад мінэральнай вады і сокаў хлопцы адмовіліся.

Нагадаем, учора АМАП і КДБ захапілі штаб‑кватэру Менскага Маладога Фронту і арыштавалі лідэраў арганізацыі. Адзначым, што ўжо 14 жніўня адміністрацыйнае пакараньне за акцыю 1 траўня павінна было быць скасаваным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?