Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні запатрабавала ад Расіі абараніць правы ЛГБТ у Чачні. Пра гэта яна заявіла пасля перамоваў з кіраўніком расійскага МЗС Сяргеем Лаўровым.

Магерыні сказала, што ўлады Расіі нясуць прамую адказнасць за абарону геяў у Чачэнскай рэспубліцы. «Мы перадалі расійскаму ўраду, што гэта частка іх абавязкаў — абараняць сваіх грамадзян», — заявіла прадстаўнік ЕС.

Сяргей Лаўроў у адказ папрасіў прадставіць фактычныя доказы парушэнняў правоў геяў у Чачні, «перш як выступаць з такімі жорсткімі асуджэннямі». Па словах міністра, ніякай інфармацыі, якая пацвярджае, што ў рэспубліцы пераследуюць геяў, «пакуль мы канчаткова не бачылі».

Раней «Новая газета» паведаміла, што на пачатку года ў Чачні больш за 100 чалавек былі затрыманыя па падазрэнні ў тым, што яны геі. Тры чалавекі, па дадзеных выдання, былі забітыя. Улады Чачні абвінавацілі журналістаў у паклёпе, заявіўшы, што ў рэспубліцы наогул няма гомасэксуалаў.

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў заклікаў «прадажных шайтанаў» папрасіць прабачэння за артыкулы аб Чачні.

Сюжэт «Грознага ТБ» аб рэакцыі на публікацыю «Новай газеты». На кадры — экстраны сход прадстаўнікоў 24 чачэнскіх вірдаў, ісламскіх багасловаў і лідараў грамадскай думкі Чачні. Кадр «Грозны ТВ».

24 красавіка «Новая газета» паведаміла пра існаванне шасці сакрэтных турмаў для геяў у Чачні.

Чытайце таксама:

З Чачні прагучалі пагрозы на адрас расійскай апазіцыйнай «Новой газеты». Яе супрацоўнікі баяцца за жыццё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?