24.04.2017 / 21:06

Парушальнікам паветранай прасторы Беларусі выявіўся дацкі аматар, які загаварыўся за штурвалам 19

Паветраную прастору Беларусі на мінулым тыдні парушыў пілатуемы грамадзянінам Даніі лёгкі самалёт P46T, які узляцеў з Вільнюскага аэрапорта.

Пра гэта, як піша DELFI, паведамілі ў 24 красавіка агенцтву BNS кіраўнікі прадпрыемстваў Oro navigacija і Адміністрацыі грамадзянскай авіяцыі.

Лёгкі самалёт P46T. Ілюстрацыйнае фота: Adrian Court LRPS (flickr)

Часова выконваючы абавязкі гендырэктара Oro navigacija Міндаўгас Гусціс сказаў, што самалёт P46T парушыў указаны ў палётным плане маршрут — даляцець да мяжы з Беларуссю і вярнуцца. «Самалёт P46T, пазыўны N600EU, згодна з палётным планам ляцеў з трэніровачнай мэтай па маршруце Вільнюс — Лаварас — Котавас — Вільнюс. Пра палёт быў праінфармаваны кіраўнік Мінскага сектара палётаў «Паўночны». Пілот не выканаў пазначаны ў палётным плане маршрут і, пралятаючы над пунктам Лаварас, заляцеў на тэрыторыю Беларусі», — адзначыў Гусціс.

«Яму неадкладна было загадана развярнуцца і ляцець на тэрыторыю Літоўскай Рэспублікі, што і было зроблена», — дадаў ён.

У Беларусі парушэнне было зафіксавана 19 красавіка а 13:40. Самалёт заляцеў углыб тэрыторыі на 8 км, але праз тры хвіліны развярнуўся і пакінуў паветраную прастору Беларусі.

Камандуючы ВПС Беларусі: літоўскі самалёт парушыў паветраную мяжу паблізу Астравецкай АЭС

Разам з датчанінам, паводле сцвярджэння намесніка дырэктара Адміністрацыі грамадзянскай авіяцыі Літвы Альвідаса Шумскаса, ляцеў і грамадзянін Літвы, які планаваў набыць самалёт.

«Пілот быў адзін — грамадзянін Даніі. Гэта быў дэманстрацыйны палёт для патэнцыйнага пакупніка з Літвы. Яны ляцелі з Літвы. Як яны патлумачылі, (датчанін) трохі загаварыўся, адзначаючы перавагі самалёта, і неспадзявана праляцеў», — сказаў Шумскас.

Беларускія дыпламаты ў суботу ўручылі ноту пратэсту паслу Літвы ў Мінску Андрусу Пулокасу, а кіраўнік МЗС Лінас Лінкявічус сказаў журналістам, што Літва дасць адказ на гэтую ноту.

nn.by

0
Forever Mozgrea / Адказаць
24.04.2017 / 21:22
А ведь этот литовский любительский аэроплан теоретически мог скинуть большущую сумку с долларами или евро на поле, где бы их ждали люди, и никто бы не увидел и не узнал. И не надо ничего декларировать )
2
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
24.04.2017 / 21:38
Forever Mozgrea, ну пачаму жа сумку з доларамі, маглі б і з еўрамі, а то і з пакецікамі гераіна ілі яшчо какой дуркі.
0
Паўлік / Адказаць
24.04.2017 / 23:06
Каб быў бы на паветраным шары- абавязкова б патрапілі....
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру