24.04.2017 / 22:20

Telegram-бота навучылі накладваць і здымаць макіяж у рэальным часе 5

Стваральнікі мабільнага дадатку «жывых» стыкераў Magic паэксперыментавалі з магчымасцямі нейрасетак і навучылі іх здымаць і накладваць макіяж у рэальным часе.

Дадзеная функцыя была рэалізаваная ў якасці Telegram-бота @true_face_bot. Гуляцца з мейкапам можна будзе, напрыклад, падчас відэазванкоў.

«Функцыя зняцця макіяжу з'явілася падчас тэстаў, першапачаткова такой задачы не стаяла. Але, на мой погляд, такая тэхналогія можа быць патэнцыйна карыснай хлопцам, якія карыстаюцца dating-сэрвісамі, каб не было сюрпрызаў», — распавёў адзін з заснавальнікаў стартапа, сын медыямагната Арама Габрэлянава Ашот.

Бота выпусцілі, каб праверыць тэорыю і сабраць водгукі карыстальнікаў.

0
Мулла Омар / Адказаць
25.04.2017 / 00:13
С Киркоровым неубедительно получилось - макияж остался.Надо было Сережу Зверева прокачать. 
0
Питт / Адказаць
25.04.2017 / 01:35
Что за брэд?
0
Renessaince / Адказаць
25.04.2017 / 07:46
Рэд. Дзякуем. Выправілі.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру