18 грамадзянаў Беларусі атрымалі раненні пасля таго, як аўтобус, якім яны ехалі, з'ехаў з аўтастрады А2.

Здарэнне адбылося каля Лодзі ў цэнтральнай Польшчы, паведамляе Polskie Radio.

Усе параненыя дастаўленыя ў шпіталі Лодзі і Варшавы. Пасажыра з самымі сур’ёзнымі раненнямі транспартавалі ў шпіталь верталётам.

Аўтобус, якім ехаў 41 грамадзянін Беларусі, вяртаўся з экскурсіі ў Прагу.

— Каля 4-й гадзіны кіроўца аўтобусу маркі Eos, едучы аўтастрадай А2 у напрамку Варшавы, каля мясцовасьці Завады, па невядомых прычынах з'ехаў з дарогі, — паведаміў прадстаўнік Ваяводскай камендатуры паліцыі ў Лодзі.

На месцы працуе паліцыя. Паведамляецца, што кіроўца аўтобуса быў цвярозы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?