На ім беларускі прэзідэнт прыязджаў у храм Прэабражэння Гасподняга ў горадзе Барань.

Яшчэ адзін аўтамабіль з прэзідэнцкага аўтапарка засвяціўся перад фота- і відэакамерамі. Гэтым разам — гэта Audi Q7 перадапошняга пакалення, такія выпускаліся з 2005 да 2015 года. Наўрад ці гэты аўтамабіль куплялі бэушны — а гэта значыць, што ў прэзідэнцкім гаражы гэтая машына знаходзіцца як мінімум два гады. Цяпер цэны на новыя Q7 пачынаюцца ад 53 тысяч еўра. Самыя дарагія камплектацыі каштуюць каля 120 тысяч еўра.

На такой машыне 16 красавіка Аляксандр Лукашэнка прыязджаў у храм Прэабражэння Гасподняга ў горадзе Барань — гэта ў Аршанскім раёне. Аўтамабіль мільгануў у кадрах афіцыйнай хронікі, на ім бачныя так званыя «прэзідэнцкія нумары».

Нядаўна «Камсамолка» вывучыла «прэзідэнцкі аўтапарк» — у агляд трапілі 13 аўтамабіляў, на якіх у розныя гады бачылі Аляксандра Лукашэнкі. Ад белых «Жыгулёў» да браніраванага «Пульмана». А яшчэ беларускі прэзідэнт катаўся на «Харлеі», тэставаў беларуска-кітайскую «Джылі», ездзіў на «БелАЗе» і трактары «Беларус».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?