Расійскі ўрад вырашыў забяспечыць бесперабойнымі пастаўкамі электраэнергіі непадкантрольныя Кіеву раёны Луганскай вобласці, электразабеспячэнне якіх было цалкам спынена ў ноч на аўторак.

Паўнамоцны прадстаўнік Расіі ў кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны Барыс Грызлоў заявіў, што рашэнне аб пастаўках электрычнасці прынята «ў рамках гуманітарнай падтрымкі».

У Кіеве называюць прычынай адключэння назапашаныя даўгі.

«Для жыхароў Данбаса ва ўмовах свядомай эканамічнай блакады з боку Украіны адсутнічае магчымасць для аплаты электраэнергіі», - цытуе Грызлова Інтэрфакс.

Крэмль назваў адмову Украіны забяспечваць электраэнергіяй непадкантрольныя тэрыторыі парушэннем мінскіх пагадненняў.

«Абясточванне Луганскай вобласці - гэта яшчэ адзін крок на шляху адрыньвання Украінай ад сябе тэрыторый», - заявіў у аўторак прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?