Сям'я ў Пэкіне

Сям'я ў Пэкіне

Суправаджае іх на Алімпіядзе і Юры Чыж — багаты бізнэсовец, які яшчэ нядаўна стаяў на мяжы арышту.

7 жніўня ў алімпійскай вёсцы быў урачыста ўзьняты чырвона-зялёны сьцяг. На цырымоніі прысутнічала ўсе беларускія чыноўнікі на чале з Аляксандрам Грыгаравым і сотня спартоўцаў.

Прыбыў у Пэкін і Аляксандар Лукашэнка. Ён, як і сотня іншых кіраўнікоў дзяржаваў, мелі пратакольныя спатканьні з кітайскім лідэрам Ху Цзіньтао. Калі быць дакладнымі, то на цырымоніі адкрыцьця будуць прысутнічаць 85 прэзыдэнтаў, 19 прэм'ераў і 10 манархаў. Сярод іх Буш, Сарказі і Пуцін.

У алімпійскай вёсцы Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды шэрагу спартоўцаў.

Чакаецца, што ён за час свайго кароткага спартовага адпачынку пабывае на некалькіх спаборніцтвах, у прыватнасьці, паназірае зу гульнёй нашых баскетаблістак і веславаньнем, у якім беларускы маюць някепскія шанцы на мэдалі.

Цікава, шо ў паездцы яго суправаждае сынуля Коля. Прыехаў у сьвіце прэзыдэнта і кіраўнік бізнэс-групы «Трайпл» Юры Чыж. Яшчэ ж нядаўна гэты бізнэсовец быў пад хатнім арыштам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?