У далёкай Асеціі ліецца кроў, а беларускія вайскоўцы занятыя гуманнай бітвай — за ўраджай.
Паводле зьвестак на 7 жніўня часткі Сухапутных войскаў, вайскова-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны ды дэпартамэнту транспарту перавезьлі 13 тысячаў тон збожжавых. Такія дадзеныя падае прэс-служба Міністэрства абароны.
Працуюць вайскоўцы там, дзе найбольш абязьлюдзела вёска — на ўсходзе Меншчыны, Віцебшчыны і Магілёўшчыне.
Вось толькі цікава, а ВПС і СПА як тое зерне перавозяць?