26 красавіка 1986 года, адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі — самая буйная ў гісторыі чалавецтва тэхнагенная катастрофа.

У атмасферу было выкінута радыеактыўных рэчываў у 300 разоў больш, чым пасля атамнай бамбардзіроўкі Хірасімы ў 1945 годзе. Звыш 70% радыенуклідаў аселі на тэрыторыі Беларусі

Чарнобыльская катастрофа аказала ўздзеянне на ўсе сферы жыццядзейнасці чалавека, ад яе наступстваў пацярпелі каля 2 мільёнаў жыхароў Беларусі, у тым ліку больш як паўмільёна дзяцей.

Аляксандр Лукашэнка і Пятро Парашэнка плануюць сёння наведаюць Чарнобыльскую АЭС, а потым правядуць перамовы.

Традыцыйна ў гэты дзень апазіцыйныя актывісты ладзяць акцыю. Збор удзельнікаў (акцыя дазволена Мінгарвыканкамам) запланаваны на 18:00 каля кінатэатра «Кастрычнік» з шэсцем да Чарнобыльскай капліцы на плошчы Бангалор.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0