28 красавіка ў культцэнтры «Корпус» адбудзецца ўручэнне Прэміі Цёткі. Пачатак а 19-й. Адрас: пр. Машэрава, 9. Уваход вольны.

Прэмія будзе ўручацца ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў і за найлепшае мастацкае афармленне. Кожны пераможца атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$.

На імпрэзе можна будзе пагартаць і набыць намінаваныя на прэмію кнігі, а таксама іншыя дзіцячыя беларускамоўныя выданні.Сёлета мастацкі спіс налічвае 22 пазіцыі, літаратурны — 38, з імі можна азнаёміцца на сайце ciotka.by.

Летась Прэмію Цёткі атрымалі Надзея Ясмінска за кнігу «Сем ружаў» і мастачка Кацярына Дубовік за ілюстрацыі да гэтай кнігі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0