Беларускія аніматары завяршаюць працу над новай мультыплікацыйнай стужкай пра касьмічных ратаўнікоў «Плюс і мінус».

Рэжысэр мультфільму Аляксандар Ленкін, знаёмы гледачам па мультсэрыяле «Прыгоды рэактыўнага парася».

Паводле сюжэту новай анімацыйнай стужкі, на зямлі іншаплянэцяне Катыёнік і Анімоніс знаёмяцца з хлопчыкам Пецем і ягоным сабакам Шарыкам. Так пачынаецца сяброўства Пеці з іншаплянэцянамі, а Шарык пачынае сумаваць і вырашае паляцець на іншую плянэту.

Як паведаміла карэспандэнту агентцва «Мінск‑Навіны» прэсавая сакратарка Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Алена Мельнікава, працягласьць новага мультфільму — 13 хвілін. Над малюнкамі кожнага кадра (а іх у стужцы больш за 70 тысяч) працавалі 20 мастакоў‑прамалёўшчыкаў. Плянуецца, што праца на мультыплікацыйным фільмам будзе завершаная ўжо ўвосень.

Паводле агентцва «Мінск‑Навіны»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0