26.04.2017 / 14:50

Алег Гайдукевіч: Мы за прымусовую кастрацыю педафілаў што пра гэта думаеце вы? 38

Намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч у фэйсбуку пракаментаваў навіну пра затрыманне пінскага педафіла.

«Мы казалі і год таму, і цяпер у парламенце ЛДПБ гатовая ініцыяваць і падтрымаць прымусовую кастрацыю такіх людзей! Гэта мая прынцыповая пазіцыя! Кастрацыя і толькі потым максімальны тэрмін!» — напісаў ён.

Прымусовую хімічную кастрацыю пачалі выкарыстоўваць у ЗША напрыканцы 1980-ых. Аднак варта адзначыць, што прымусовая выкарыстоўваецца толькі ў крайніх выпадак. Найчасцей гэта адбываецца пры жаданні самога злачынцы.

Хімічная кастрацыя — гэта калі чалавеку ўводзяць медычны прэпарат, які амаль цалкам спыняе ў арганізме мужчыны выпрацаванне тэстастэрона. У выніку чалавек не здольны да палавога акта.

Ёсць хімічная кастрацыя і ў шэрагу еўрапейскіх краін для гвалтаўнікоў-рэцэдывістаў. У Чэхіі выкарыстоўваюць і хірургічную кастрацыю, але на добраахвотнай аснове. А вось у Кітаі педафілаў адразу прысуджаюць да смяротнага пакарання.

ЗП

4
Мікола))) / Адказаць
26.04.2017 / 14:56
А калі адбудзецца судовая памылка і чалавек акажацца невінаватым?
3
Satan / Адказаць
26.04.2017 / 14:57
Я немножко не в курсе, но педофилия всегда должна сопровождаться именно натуральным половым актом? Если писька отрезана и её не воткнуть, а извратиться иным способом, то это не педофилия, не изнасилование и т.д.? 
1
мясцовы2 / Адказаць
26.04.2017 / 15:01
о, яшчэ б камуністаў ды расейскіх імперцаў туды
Паказаць усе каментары/ 38 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру