26.04.2017 / 15:22

У Мінску адкрылася афіцыйная крама New Balance ФОТА і ЦЭНЫ 23

У мінскім ГЦ «Замак» адкрылася фірмовая крама абутку і вопраткі New Balance. Нягледзячы на тое, што ўрачыстае адкрыццё адбудзецца толькі 29 красавіка, набыць рэчы можна ўжо цяпер.

Крама знаходзіцца на першым паверсе гандлёвага цэнтра.

Гэта афіцыйны прадстаўнік у Беларусі. Але на сайце New Balance можна знайсці дыстрыб'ютараў, якія таксама прадаюць арыгінальныя рэчы.

У краме ёсць як класічныя мадэлі…

так і новыя.

Красоўкі каштуюць ад 200 рублёў і даражэй. На мадэлі, зробленыя ў Брытаніі, выстаўленыя цэны ад 300 рублёў.

Трэба адзначыць, што ў іншых крамах, якія прадаюць арыгінальныя New Balance, некаторыя мадэлі можна набыць танней, як за 200 рублёў. Напрыклад мадэль 373 у адной з мінскіх крамаў прадаецца за 167 рублёў, 574 мадэль — за 185-195 рублёў.

Што тычыцца мадэляў, зробленых у Брытаніі, то ў новай краме цэны на іх ніжэйшыя, чым у іншых.

Мікіта Недаверкаў

3
Генэрал Голод / Адказаць
26.04.2017 / 15:39
ТОЛЬКІ ЛІДЗКІЯ! 
0
ВДВ / Адказаць
26.04.2017 / 15:41
NB - отличные кроссовки,но цены в Минске дикие(в официальном магазине),а неофициальные - наверное,сплошь подделка,я им не верю.
0
Кнехт / Адказаць
26.04.2017 / 15:50
Красоўкі лепш замаўляць у Дзьмітрыя Мядзьведзева, прэм'ер-міністра РФ. :)
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру