26.04.2017 / 15:17

Кіраваць НАКам будзе хакеіст, які «інтуітыўна адчувае адзін аднаго» з Лукашэнкам 11

Дырэктар рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі «Раўбічы» Андрэй Асташэвіч зацверджаны выканаўцам абавязкаў першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Такое рашэнне было прынята на галасаванні выканкама арганізацыі.

Гэта пасада азначае фактычнае кіраванне НАКам, таму што пасаду прэзідэнта займае Аляксандр Лукашэнка.

Чым адметны Асташэвіч?

Пе-першае, гэта адзін з самых выніковых гульцоў хакейнай каманды Аляксандра Лукашэнкі. Ён апынуўся ў калектыве ад моманту заснавання, з 1997 года.

«Як быццам інтуітыўна адчуваем адзін аднаго, таму і шмат забіваем, — расказваў Асташэвіч у інтэрв’ю пра свой дуэт з Лукашэнкам. — Мы за гэтыя гады так сыграліся, што ўжо загадзя ведаем, дзе апынецца партнёр у пэўны момант, куды і калі аддаць пас».

На сайце Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ўказаная статыстыка Асташэвіча — 48 закінутых шайбаў і 32 галявыя перадачы за 17 гульняў. 

Па-другое, ён працуе намеснікам старшыні хакейнай федэрацыі. А раней быў намеснікам старшыні біятлоннай федэрацыі.

Сын спартыўнага чыноўніка — гулец моладзевай хакейнай зборнай Беларусі Арсень Асташэвіч.

БЮ

0
ха-ха! / Адказаць
26.04.2017 / 16:17
А шубу з царскага пляча? Раней яшчэ і шубу жалавалі!
0
Scaner / Адказаць
26.04.2017 / 16:41
А колькi ён не у пацешных гульнях забiу?
Цi кругом адны любiцелi, а профi няма.
0
минчанка / Адказаць
26.04.2017 / 17:03
выбегал теплое местечко
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру