Паводле зьвестак праваабарончага цэнтру «Вясна», абвінавачаньне ў «стварэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня» выстаўленае 16 фігурантам «справы Белага легіёну».

Гэта:

  1. Аляксей Абрамаў
  2. Андрэй Бяляўскі
  3. Віктар Данілаў
  4. Андрэй Дундукоў
  5. Аляксандар Зімніцкі
  6. Іван Кавальчук
  7. Андрэй Комлік-Ямацін
  8. Міраслаў Лазоўскі
  9. Віктар Мароз
  10. Дзьмітры Новік
  11. Яўген Палтаржыцкі
  12. Цімур Пашкевіч
  13. Уладзімер Румянцаў
  14. Сяргей Стрыбульскі
  15. Уладзімер Фёдараў
  16. Алесь Яўдаха

Такое абвінавачаньне выстаўленае ня ўсім фігурантам справы. Пра абвінавачаньне ўпершыню паведаміла дзяржаўная газэта «Советская Белоруссія». У якасьці доказаў у справе пра ўзброенае фармаваньне прыводзілася, сярод іншага, фота страйкбольнага пісталета.

Яшчэ шэраг асобаў — Юрыя Гурына, Зьмітра Дашкевіча, Сяргея Кунцэвіча, Мікалая і Яна Міхальковых, Сяргея Пальчэўскага — абвінавачваюць у «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў». Гурын, Дашкевіч і Пальчэўскі вызваленыя пад падпіску аб нявыезьдзе, астатніх трымаюць за кратамі.

Форум «Свабоду палітвязьням» прызнаў фігурантаў справы «Белага легіёну» палітвязьнямі. Але «Вясна», Беларускі Хэльсынскі камітэт і іншыя іх такімі пакуль не прызнаюць: праваабаронцы чакаюць судоў, бо лічаць, што зьвестак пра справу недастаткова, каб заяўляць, што людзей караюць за палітычныя погляды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?