Расійскі знішчальнік-перахопнік МіГ-31 Усходняй ваеннай акругі разбіўся ў Бураціі, паведаміла Мінабароны РФ. Самалёт выконваў планавы навучальны палёт у раёне палігона Целямба, піша Gazeta.ru.

Аварыя адбылася ў 12:05 па маскоўскім часе. Самалёт упаў у бязлюдным месцы на тэрыторыі палігона. На месца здарэння вылецеў верталёт пошукава-выратавальнай службы. Прычыны крушэння самалёта пакуль невядомыя. Пра загінулых і пацярпелых у выніку інцыдэнту не паведамляецца.

Абодва лётчыкі, якія знаходзіліся ў самалёце, паспелі катапультавацца, цяпер іх жыццю і здароўю нічога не пагражае, адзначылі ў Мінабароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?