26.04.2017 / 21:39

Памёр рэжысёр «Маўчання ягнят» Джонатан Дэме 2

У ЗША на 74-м годзе жыцця памёр рэжысёр Джонатан Дэме, вядомы перш за ўсё як рэжысёр фільма «Маўчанне ягнят», які выйшаў на экраны ў 1991 годзе, піша ВВС.

Фота: Kevin Winter

Пра смерць Дэме паведаміў часопіс Variety. Пазней агент рэжысёра пацвердзіў яго смерць. Па яго словах, Дэме памёр ад ускладненняў раку стрававода ў сваёй кватэры на Манхэтэне.

Пахаванне Дэме пройдзе у коле сям'і, сказаў яго агент.

Фільм Дэме «Маўчанне ягнят» застаўся яго самай вядомай працай. Гэта быў адзін з нешматлікіх фільмаў у гісторыі Галівуда, які атрымаў прэміі «Оскар» адразу ў пяці намінацыях — «Найлепшы фільм», «Найлепшая рэжысёрская праца», найлепшыя працы акцёра і актрысы ў галоўных ролях і найлепшая адаптацыя кнігі.

Сярод іншых вядомых работ Дэме — фільм «Філадэльфія». Ён быў адной з першых карцін, прысвечаных праблеме СНІДу ў Галівудзе. Таксама рэжысёр зняў фільмы «Замужам за мафіяй», «Дзікая штучка», «Маньчжурскі кандыдат».

Акрамя таго, Дэме працаваў рэжысёрам на самых вядомых амерыканскіх тэлешоу — «Шоу Опры Уінфры» і Saturday Night Live, якія паклалі пачатак цэлым жанрам тэлевізійных праграм.

Таксама Дэме здымаў кліпы для гурту New Order і Бруса Спрынгсціна.

nn.by

1
Eugene Mayseythick / Адказаць
26.04.2017 / 21:44
Вялікае кіно. Шкада.
1
Роуна / Адказаць
27.04.2017 / 09:40
Ой
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру