27.04.2017 / 09:24

Tesla выпусціць восенню грузавік 7

Кампанія Telsa выпусціць восенню электрагрузавік, паведаміў у сваім твітары прадпрымальнік і інжынер Ілан Маск.

Хутчэй за ўсё, грузавік будзе мець сістэму аўтаномнага кіравання. Таксама генеральны дырэктар Tesla паведаміў, што праз 18—24 месяцы кампанія выпусціць электрычны пікап.

Яшчэ ў 2016 годзе Tesla вырашыла не абмяжоўвацца аднымі толькі легкавымі аўтамабілямі і выпусціць уласны грузавік. Чакаецца, што з дапамогай гэтай навінкі можна будзе значна скараціць выдаткі на грузаперавозкі.

Біржы пазітыўна ўспрынялі гэтую навіну — акцыі Tesla працягваюць расці, хаця некаторыя эксперты паставіліся да гэтай навіны скептычна. Зараз на аўтамабіль Tesla Model 3 больш за 400 тысяч замоў — гэта больш, чым кампанія выпускае аўтамабіляў за год. Дзе Tesla возьме вытворчыя магутнасці яшчэ і на выпуск грузавікоў — пакуль не зусім зразумела. Не паведаміў Ілан Маск і пра характарыстыкі электрагрузавіка.

Кіраўнік Tesla адзначыў, што яго каманда зрабіла выдатную працу, і выпуск грузавіка будзе з’яўляцца выхадам на новы ўзровень. 

У каментарах пад твітам Маск таксама паведаміў, што новая мадэль спартыўнага электрамабіля Tesla Roadster будзе з адкідным верхам.

Максім Маханькоў

2
mikola ramanau / Адказаць
27.04.2017 / 09:50
Nekali rabili dobrye stacyijnarnye Telefony............
3
Satan / Адказаць
27.04.2017 / 13:06
>новая мадэль спартыўнага электрамабіля Tesla Roadster будзе з адкідным верхам Наконец-то дождался! Осталось дождаться папиццот и можно начинать копить.
0
Ёпрст / Адказаць
27.04.2017 / 20:50
Асіметрычны адказ Вавана з Рыгоравічам - будуць рабіць тачанку з заднім прывадам!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру