27.04.2017 / 12:06

IKEA тонка парагатала з дарагога італьянскага брэнда, які таксама выпусціў «блакітную валізку з ручкамі» ФОТЫ 10

Нядаўна вядомы італьянскі брэнд Balenciaga выпусціў не сціпла дарагую валізку-шопер коштам 2145 даляраў. Карыстальнікі інтэрнэта адразу знайшлі візуальныя падабенствы з больш танным арыгіналам. Смех смехам, але самае цікавае здарылася ўчора.

Валізка Balenciaga ў анлайн-краме.

Учора шведская крэатыўная агенцыя ACNE, па замове ІКЕА, запусціла рэкламную кампанію, у якой адказала дарагому італьянскаму брэнду, што яны выпусцілі «дарагую падробку» легендарнай «ікееўскай» валізкі Frakta, кошт якой складае 0.99 даляра. Агенцыя прапануе пакупнікам не траціць дарма грошы на дарагую падробку і карыстацца танным арыгіналам. Таксама кампанія прапануе некалькі парадаў, як можна адрозніць недарагі арыгінал ІКЕА ад дарагой Balenciaga. Калі коратка, то правілы такія: валізку Frakta можна камечыць і складаць, пры гэтым яна павінна «хрумсцець», валізку можна кідаць у бруд, яна мультыфункцыянальная і яе кошт выключна 0.99 даляра.

1
mikola ramanau / Адказаць
27.04.2017 / 12:18
u mjane taka valaeca nedze pad lozkam...
4
Palak / Адказаць
27.04.2017 / 12:46
A jak huczyc tonki rohat? Nie mahu ujawic, jak mozna tonka parahatac...(ma mnie dyk lepsz tonka pasmiajacca)
0
дзівашто / Адказаць
27.04.2017 / 12:59
Классная театральная сумочка !
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру