«На дзесяць дзяўчынак па статыстыцы дзевяць хлапцоў», — спявалася ў савецкай песні. Гэта амаль праўда.

Паводле статыстыкі, на 10 жанчын у Беларусі жыве 8,6 мужчыны. Але «перакос» у бок жанчын адбываецца толькі ў сталым веку.

Хлопчыкаў штогод нараджаецца больш за дзяўчынак (напрыклад, летась 60795 «М» супраць 57276 «Ж» адпаведна). Як паведамляе Белстат, такая перавага захоўваецца да ўзросту 37 гадоў.

37-гадовых мужчын больш, чым жанчын. Затое 38-гадовых жанчын больш, чым мужчын.

Цікавае выключэнне — Мінск. Там дзяўчыны становяцца большасцю ўжо ў 17 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?