27.04.2017 / 18:20

Наста Дашкевіч (Палажанка): У 2011 я падпісала паперку ў КДБ, але агентам мяне ніхто не спрабаваў зрабіць 85

Маладафронтавец Мікалай Дземідзенка агучыў інфармацыю, што ў лютым 2011 года падпісаў дакумент аб супрацоўніцтве са спецслужбамі. Па ягоных словах, у той самы момант у суседнім пакоі падобную паперку падпісвала зняволеная па справе Плошчы-2010 Наста Палажанка (цяпер — Дашкевіч).

«Наша Ніва» паразмаўляла аб той гісторыі з Настай.

«У прынцыпе, Мікола кажа праўду. Наўрад ці ягоны подпіс аб супрацоўніцтве неяк паўплываў на маё вызваленне. Гэта ўсё было вырашана раней, але спецслужбісты ўдала маніпулявалі на гэтым. Праўда і тое, што Мікола адразу ўсім расказаў усё.

Што тычыцца мяне, то 17 лютага ў мяне быў складаны дзень — допыты. Потым мне паведамілі, што сёння ты выходзіш на волю. Перад вызваленнем павялі на яшчэ адзін допыт, дзе прапанавалі падпісаць паперку. Сказалі, што Зміцер Дашкевіч у зняволенні, каб аблегчыць яго лёс.

Вось папера, садзіся пішы, далі чысты аркуш. Я нават не помню, што там было. Здаецца, нейкая абсалютна дзяжурная фраза аб сустрэчах.

На сувязь са мной за ўвесь гэты час так ніхто і не выходзіў. Я мела некалькі размоваў з КДБшнікамі ў час следчых дзеянняў па маёй крымінальнай справе. Гаварылі на палітычныя тэмы. Нічога такога, што б я не магла сказаць у любым інтэрв’ю, я не казала. Я тады займала жорсткую пазіцыю па санкцыях, яны мяне спрабавалі пераканаць у адваротным.

Калі Змітра Дашкевіча асудзілі на 2 гады зняволення, то ніякіх сувязяў не было зусім. Ніхто мяне не шантажаваў, не казаў спыніць дзейнасць. Я лічу, што агучваць трэба, калі ты знаходзішся на кручку, каб яго абарваць. Але нічога падобнага ў мяне не было. З мяне не спрабавалі зрабіць «агента ўплыву» ці як гэта называецца.

Пасля падпісання таго дакумента ў маім жыцці абсалютна нічога не змянілася, ён ніяк не паўплываў на мае далейшыя дзеянні».

Запісаў Зміцер Панкавец

6
Чытач / Адказаць
27.04.2017 / 18:25
Зараз недзе Дзмітрыеў з паловай Гавары Праўды кусае пазногці: "Няўжо пасля падпісання паперы можна было перадумаць супрацоўнічаць з КДБ???"
10
Алесь Марысевiч / Адказаць
27.04.2017 / 18:32
А чаму яны так доўга маўчалі?
20
3-2-1-0 / Адказаць
27.04.2017 / 18:34
"Вось папера, садзіся пішы, далі чысты аркуш. Я нават не помню, што там было. Здаецца, нейкая абсалютна дзяжурная фраза аб сустрэчах".Тут памятаю, а тут - не? Наста, часам лепей маўчаць, чым гаварыць.
Паказаць усе каментары/ 85 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру