У полацкага актывіста Генадзя Бердзенева канфіскавалі пляншэт, каб спраўдзіць, ці абражаў ён Лукашэнку.

Пасьля 20-й вечара 24 красавіка ў кватэру да актывіста, аднаго зь лідараў прадпрымальніцкага руху Генадзя Бердзенева прыйшлі прадстаўнікі Сьледчага камітэту. Патлумачылі, што будуць шукаць прыкметы парушэньня артыкулу 368 Крымінальнага Кодэксу, які прадугледжвае адказнасьць за абразу прэзыдэнта.

Як патлумачыў Генадзь Бердзенеў, ператрус справакаваў асабісты данос ягонага калегі, гэта яму пацьвердзілі міліцыянты, якія праводзілі ператрус:

«Наваполацкі прадпрымальнік Сяргей К. назваў мяне «стукачом». А я — яго. Той вырашыў ня стрымлівацца ў словах і напісаў на мяне заяву — што, маўляў, я абразіў яго. І таксама — што абражаю у сацыяльных сетках Аляксандра Лукашэнку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?