27 красавіка госцем курсаў «Мова Нанова» стаў капітан футбольнага клуба БАТЭ, а таксама нападаючы нацыянальнай зборнай Беларусі Віталь Радзівонаў.

«5-7 гадоў таму я сустрэў чалавека, які пазнаёміў мяне з беларускай гісторыяй і мовай. Так атрымалася, што я будаваў лецішча, і ў маім асяроддзі з'явіўся такі чалавек. Цяпер я лічу, што ведаць сваю гісторыю і мову вельмі важна», - сказаў Віталь Радзівонаў.

Футбаліст таксама прызнаўся, што са сваёй дачкой стараецца размаўляць па-беларуску. А нядаўна яна стала хадзіць у беларускамоўную гімназію.

«Я ў гэтым не бачу нічога незвычайнага. Наадварот, я бачу праблему ў тым, што ў краіне так мала беларускамоўных навучальных установаў», - сказаў Віталь Радзівонаў.

Віталь Радзівонаў з'яўляецца 11-разовым чэмпіёнам Беларусі па футболе, 3-разовым уладальнікам Кубка краіны і 7-разовым уладальнікам Суперкубка. У мінулым сезоне разам з іншым футбалістам БАТЭ, Міхаілам Гардзейчуком, стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату краіны, забіўшы 15 галоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?