Намесьнік старшыні Віцебскай Рады Партыі БНФ Яраслаў Берніковіч першым з кандыдатаў па краіне аддаў на рэгістрацыю ў Глыбоцкі райвыканкам 1101 подпіс.

Паводле актывіста, усе ягоныя дакумэнты, неабходныя для рэгістрацыі ў якасьці кандыдата па Глыбоцкай выбарчай акрузе № 22, былі правераныя прафэсыйнымі юрыстамі.

Усяго ініцыятыўная група Яраслава Берніковіча сабрала ўжо каля чатырох тысяч подпісаў у Вушацкім, Глыбоцкім і Докшыцкім раёнах, тэрытарыяльна аб’яднаных у адну акругу. Па той самай Глыбоцкай выбарчай акрузе № 22 мае намер балатавацца і старшыня Віцебскага аблвыканкаму Ўладзімер Андрэйчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?