Чарговыя летнія Алімпійскія гульні для Беларусі пачаліся позна ноччу 9 жніўня баскетбольным матчам між нашымі дзяўчатамі і чэмпіёнкамі сьвету з Аўстраліі. Прадстаўніцы Зялёнага кантынэнту выглядалі досыць упэўнена яшчэ напярэдадні Гульням, прайграўшы толькі зорнай амэрыканскай зборнай.
А нашы дзяўчаты, якія і так дабіліся небывалых для сябе вяршыняў, здаецца, трошку перагарэлі. Вынік гульні — 64:83. Самымі выніковымі ў складзе беларусак былі Алена Леўчанка і Тацяна Троіна, якія набралі па 13 пунктаў.
Наступны матч каманда Анатоля Буяльскага правядзе ў ноч на панядзелак з суседкамі — латышкамі.
А ўладальніцай першага залатога мэдалю пэкінскай Алімпіяды стала чэшка Катарына Эманс, якая выйграла спаборніцтвы ў стальба з пнэўматычнай вінтоўкі.