Актывістка партыі «Яблоко» Наталля Фёдарава страціла зрок пасля таго, як невядомыя аблілі ёй твар нейкім хімічным растворам. Пра гэта паведаміў кіраўнік маскоўскага аддзялення партыі «Яблоко» Сяргей Мітрохін, піша ВBС.

«Наталля Фёдарава выходзіла са свайго дома, у гэты момант да яе падбег чалавек, якога яна не бачыла, пырснуў у твар хімічным растворам і ўцёк», — распавёў Мітрохін.

Ён выказаў меркаванне, што напад можа быць звязаны з грамадскай дзейнасцю Фёдаравай, якая змагалася з пашырэннем крамы па суседстве са сваім домам.

Цяпер актывістка знаходзіцца ў Першай градскай бальніцы з апёкамі твару і вачэй. Лекары кажуць, што зрок актывісткі павінен аднавіцца, сказаў Мітрохін.

«Ёй ужо стралялі па вокнах адзін раз, падкладалі труну пад дзверы кватэры, АУС на гэтыя дзеянні практычна ніяк не рэагаваў. Яна з'яўляецца сябрам «Яблока», але не думаю, што з гэтым звязана, хутчэй за ўсё, гэта рэакцыя на яе грамадскую дзейнасць», — дадаў ён.

Нагадаем, учора ў Маскве апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага аблілі зялёнкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?