Чарнагорскі парламент у пятніцу ратыфікаваў пратакол аб далучэнні краіны да НАТА. За гэтае рашэнне прагаласавалі 46 дэпутатаў, піша ВВС.

Апазіцыя, якая настойвае на рэферэндуме па пытанні аб далучэнні да НАТА, падчас пасяджэння праводзіла акцыю пратэсту. Яе арганізатарам стала партыя «Дэмакратычны фронт».

Апазіцыянеры заявілі, што не прызнаюць ратыфікацыю пратакола аб згодзе на далучэнне Чарнагорыі да НАТА, паведамляе дзяржаўнае тэлебачанне.

Прэм'ер-міністр Душка Маркавіч назваў галасаванне гістарычнай падзеяй і параўнаў яго з першым прызнаннем незалежнасці Чарнагорыі ў 1878 годзе.

«Сяброўства ў НАТА з'яўляецца доўгатэрміновай гарантыяй суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны», — лічыць прэм'ер.

Сацыялагічныя апытанні паказваюць, што чарнагорскае грамадства падзялілася на прыхільнікаў ўступлення краіны ў НАТА і курсу на супрацоўніцтва з Расіяй, якая выступала супраць далучэння Чарнагорыі да альянсу.

МЗС Расіі асудзіў рашэнне чарнагорскага парламента. «У Маскве не могуць не ўлічваць стратэгічных наступстваў гэтага кроку. Таму пакідаем за сабой права прымаць такія рашэнні, якія накіраваныя на абарону нашых інтарэсаў і нацыянальнай бяспекі», — гаворыцца ў каментарыі міністэрства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?