Малое мястэчка Чаромха на польска-беларускай мяжы штолета праводзіць Міжнародныя сустрэчы з народным мастацтвам «Зь сялянскага падворку».

Сёлета праводзіцца ўжо ХІІІ такі фэст. Ён супаў таксама з X Польска-ўкраінскімі музычнымі сустрэчамі.

Канцэрты доўжыліся цэлы тыдзень, а на выходныя прыпалі самыя вяршкі:

9 жніўня (субота) 19.00

• Rzepczyno Folk Band (Польшча)

• Dacha Bracha (Украіна)

• Gurzuf (Беларусь)

• Czeremszyna (Польшча)

10 жніўня (нядзеля) 15.00

Кірмаш народнага мастацтва, кулінарны конкурс падляскіх страваў з дэгустацыямі.

18.00 канцэрты:

• Kurpianka (Польшча)

• OROBORO (Латвія)

• Ajagore (Польшча)

• VOO VOO (Польшча)

Варта адзначыць незвычайнае багацьце культурнага жыцьця на Падляшшы. Так, у нядзелю 10 жніўня а 16-й гадзіне ў Бельску, у амфітэатры распачынаецца фэстываль «Спасаўскія запусты». Адначасова ў Бельску працягваецца фэст царкоўнае музыкі.

10 жніўня а 15.30 адбудзецца мясцовы фэст у Семяноўцы з удзелам тутэйшых гуртоў і гурту «Неруш» зь Беларусі.

А ў старой сынагозе ў Орлі ідзе вартая ўвагі выстава «Традыцыйнае народнае ткацтва Арлянскай зямлі».

Наведайце беларуса-польскае Падляшша!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?