Турцыя закрыла доступ да «Вікіпедыі», паведамляе CNN Turk.

Як піша Hurriyet Daily News, усе моўныя версіі найбуйнейшай анлайн-энцыклапедыі заблакаваныя на ўсёй тэрыторыі краіны. Блакаванне ўступіла ў сілу а 8 раніцы 29 красавіка.

Прычыны абмежавання доступу да «Вікіпедыі» не называюцца.

Як паведамлялі СМІ, пасля рэферэндуму аб пашырэнні паўнамоцтваў прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Эрдагана некаторыя карыстальнікі «Вікіпедыі» пачалі выпраўляць артыкулы пра яго, называючы палітыка дыктатарам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?