Начальніка Столінскага РАУС Вячаслава Філіпчыка, якога 23 красавіка затрымалі за рулём п'яным, пакараюць штрафам і звальненнем з органаў.

Пра гэта на прамой лініі сказаў намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Мікалай Мельчанка.

— Акрамя звальнення з органаў, ён панясе пакаранне згодна з адміністрацыйным кодэксам. З улікам яго былой пасады і ўсіх абставінаў, у дачыненні да яго будзе прынята самае жорсткае рашэнне. Ён будзе пакараны штрафам - яго прыцягнуць да адказнасці па арт. 18.16 ч.1 КаАП РБ. Не я прымаю рашэнне - па гэтым артыкуле можа быць і да 100 базавых велічынь штрафу (2300 рублёў), — адзначыў Мікалай Мельчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?