Вядомы французскі футбаліст, а сёння трэнер іспанскага клуба «Рэал Мадрыд» Зінедзін Зідан заклікаў французаў не галасаваць за Марын Лё Пен.

Reuters.com

Reuters.com

«Я далёкі ад усіх гэтых ідэй «Нацыянальнага фронту». Трэба зрабіць усё, каб яны не прайшлі», - заявіў Зідан на прэс-канферэнцыі.

У 2002 годзе Зінедзін Зідан таксама заклікаў не галасаваць у другім туры прэзідэнцкіх выбараў за кіраўніка крайне правай партыі, бацькі Марын Лё Пен Жан-Мары Лё Пена. Тады прэзідэнтам Францыі быў абраны Жак Шырак.

У другі тур выбараў прэзідэнта Францыі выйшлі цэнтрыст Эманюэль Макрон і вельмі правая Марын Лё Пен. Другі тур адбудзецца 7 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?