Насуперак папярэджаньням пра ўзмоцнены памежны кантроль удзельнікі фэсту перасяклі мяжу без праблемаў. Першы дзень фэсту распачаўся з канцэрту гуртоў-пераможцаў конкурсу на Эўрарадыё.
Папярэджаньне пра ўзмоцнены памежны кантроль на шляху ў Львоў ня спраўдзілася. Абедзьве памежныя службы паставіліся да ўдзельнікаў фэсту максымальна карэктна. Аб 11-й у Парку культуры імя Багдана Хмяльніцкага распачаўся саўнд-чэк. Афіцыйны пачатак Be Free быў заплянаваны а 14-й гадзіне. Аднак канцэрт распачаўся амаль на гадзіну пазьней. Варта адзачыць, што папярэдні буйны рок-фэст у Львове “Старе місто” спазьніўся на 3 гадзіны.
Сёньняшні фэстываль распачаў Аляксандар Памідораў. Мы па-ранейшаму ня можам ладзіць такія маштабныя акцыі ў сябе на Радзіме, таму падзякуем Украіне за тое, што другі год запар яна дае нам такую магчымасьць, заўважыў музыка.
Першымі на сцэну выйшлі гурты-пераможцы конкурсу на Эўрарадыё. На гэты момант побач з пляцоўкай сабралася некалькі соцен чалавек. Побач са сцэнай залуналі бел-чырвона-белыя сьцягі. На плячах у аднаго з гледачоў быў нацыянальны ўкраіскі сьцяг.
Сёньня ў раграме таксама гурты BN, Partyzone, Pomidor/OFF, Znich, zygimont Vaza, Zet (усе -- Беларусь), Інкунабула, Гайдамакі (Украіна), Vladivostok (Францыя).