president.gov.by

president.gov.by

Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) паведаміла аб пераносе на 1 студзеня 2018 года ўступлення ў сілу новага Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Такое рашэнне было прынята ўчора на Савеце ЕЭК.

Раней меркавалася, што Мытны кодэкс ЕАЭС уступіць у сілу з 1 ліпеня 2017 года. «Адначасова з кодэксам пачнуць дзейнічаць першачарговыя рашэнні камісіі па 25 пытаннях, аднесеных на наднацыянальны ўзровень. Яны тычацца рэгулявання дзейнасці ўпаўнаважаных эканамічных аператараў, правілаў перамяшчэння тавараў фізічнымі асобамі», — паведамляе ЕЭК.

Нагадаем, у канцы мінулага года Аляксандр Лукашэнка адмовіўся падпісваць Мытны кодэкс ЕАЭС, і гэта стала адной з асноўных праблемных кропак ва ўзаемаадносінах з Расіяй.

Больш за тое, ён рэзка выказаўся пра тое, што «шмат чаго, што павінна было быць, не працуе». «Больш за тое, я даручыў адклікаць асноўных нашых спецыялістаў з мытных органаў. Без вырашэння праблем я нават не дакрануся да гэтага кодэкса і іншых пытанняў», — падкрэсліў тады Лукашэнка.

У красавіку кіраўнік Беларусі ўсё ж падпісаў новы Мытны кодэкс ЕАЭС. Гэтаму спрыяла дасягненне дамоўленасцей паміж Мінскам і Масквой па пастаўках газу і нафты.

Мытны кодэкс Еўразійскага эканамічнага саюза прыходзіць на змену Мытнага кодэксу Мытнаму саюзу, прынятаму ў 2009 годзе. Дакумент, праца над якім вялася цягам 3 гады, прадугледжвае перанос шэрагу паўнамоцтваў на ўзровень ЕЭК, а таксама спрашчэнне мытных працэдур для бізнэсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?