Незвычайны інцыдэнт адбыўся на Кузбасе, у горадзе Кісялёўску Кемераўскай вобласці РФ. Супрацоўнікі аўтабазы напампоўвалі кола ад самазвала-гіганта і ненадоўга адышлі. У выніку кола аказалася перапампаваным. У нейкі момант яно выбухнула з такой сілай, што яго падкінула ў паветра. Прызямлілася аўтамабільная дэталь акурат на дах прыпаркаванай непадалёк Toyota Corolla і расплюшчыла машыну ў блін.

На шчасце, ніхто не пацярпеў. Легкавы аўтамабіль аднаўленню не падлягае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0