фота з фэйсбука Антона Матолькі

фота з фэйсбука Антона Матолькі

На мурале «Масква-Мінск» з'явіўся надпіс «Я тваю Маскву хістаў і Крэмль трос!». Імя аўтара чарговага ўдакладнення ў выяву невядомае.

Нагадаем, у чэрвені 2016 года ў цэнтры Мінска з'явіўся мурал, які сімвалізуе сяброўства сталіц Беларусі і Расіі. Аўтарамі выступілі расійскія мастакі, а ініцыятарам — урад Масквы. Хлопчык-Мінск і дзяўчынка-Масква былі закліканы сімвалізаваць сяброўства паміж народамі, краінамі і гарадамі.

Але ў кастрычніку таго ж года невядомы мастак дамаляваў на графіці новы элемент — калючы дрот у вянку дзяўчынкі і букеце хлопчыка.

«Мне стала сорамна за падарунак сваіх маскоўскіх калегаў, і я вырашыў надаць гэтаму хоць нейкі сэнс. Калючы дрот — добры, шматслаёвы сімвал і цалкам дарэчны, калі гаворка ідзе пра адносіны Расіі з іншымі краінамі», — так пракаментаваў сваю працу аўтар.

Праз паўтара месяцы малюнку вярнулі ранейшы выгляд, а аўтара паабяцалі знайсці і пакараць. У выніку штраф атрымаў Алег Ларычаў, неўзабаве ён быў жорстка збіты невядомымі, а цяпер адпраўлены на суткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?