На 82-м годзе жыцця памёр савецкі і ўкраінскі літаратар, былы дэпутат Вярхоўнай Рады Барыс Ілліч Алейнік, перадаюць інфармагенцтвы. Вядома, што ў апошні час ён доўга і сур'ёзна хварэў.

Барыс Алейнік нарадзіўся ў вёсцы Зачапілаўка (цяпер Новасанжарскі раён раён Палтаўскай вобласці) 22 кастрычніка 1935 года. Першыя вершы былі апублікаваныя, калі яму споўнілася 13 гадоў. У 1953 годзе Алейнік паступіў на факультэт журналістыкі Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Т. Г. Шаўчэнкі. У перыяд з 1962 па 1990 гг. ім былі выдадзеныя зборнікі вершаў і паэм, у тым ліку «Рэха», «Стаю на зямлі», «У люстэрку слова», «Шлях» і іншыя.

Барыс Алейнік быў узнагароджаны многімі ордэнамі і прэміямі і з'яўляўся ганаровым грамадзянінам горада Кіева. За гады творчай дзейнасці ён выдаў звыш за 40 кніг і зборнікаў, якія былі перакладзеныя на большасць еўрапейскіх моў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0