У Верхнім горадзе сталіцы 30 красавіка прайшоў першы фестываль беларускай культуры «Вытокі». Гулянні працягваліся аж да 10-й вечара. 

На сцэне ля канцэртнай залы «Верхні горад» на працягу дня выступалі народны ансамбль «Вязынка», ансамбль народнай песні «Церніца», Дзяржаўны ансамбль танца Рэспублікі Беларусь і Беларускі дзяржаўны харэаграфічны ансамбль «Харошкі».

Ля карэтнага дворыка прапаноўвалі паслухаць мужчынскія спевы з калектывам «Рада» і развучыць застольныя песні.

Падчас фестывалю можна было набыць рэчы беларускай вытворчасці з народнымі матывамі, пакаштаваць дранікі, патанчыць пад беларускія народныя матывы.

Глядзіце фотарэпартаж НН з месца падзей.

Па ўсёй тэрыторыі фестывалю была проста неймаверная колькасць рамеснікаў.

На сцэне Верхняга горада без перапынку выступалі народныя ансамблі…

…а людзі іх слухалі. 

Рамеснік Аляксей з Пінска.

Вось такія манеты можна было вырабіць у палескага рамесніка.

Людзей бліжэй да вечара станавілася ўсё болей.

Дзеці ўважліва слухалі і часам танчылі пад народныя матывы.

Інсталяцыя, дзякуючы якой можна паглядзець на Мінск пад рознымі колерамі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?