Расійскія матацыклісты клуба «Начныя ваўкі» не былі дапушчаныя на тэрыторыю Польшчы для ўдзелу ў прабегу «Дарогі Перамогі - на Берлін». Пра гэта прадстаўнік «Начных ваўкоў» Яўген Строгаў паведаміў ТАСС.

Залдастанаў у Брэсце правёў калегаў толькі да пункту пропуску. Мяжу перасеклі дзевяць матацыклаў у большасці з еўрапейскімі нумарамі, піша Tut.by.

Залдастанаў у Брэсце правёў калегаў толькі да пункту пропуску. Мяжу перасеклі дзевяць матацыклаў у большасці з еўрапейскімі нумарамі, піша Tut.by.

Строгаў заявіў, што на мерапрыемстве ў Польшчы прысутнічалі толькі прадстаўнікі еўрапейскіх аддзяленняў мотаклуба, у тым ліку Беларусі. Паводле яго слоў, расійскіх удзельнікаў клуба не пусцілі «па падазрэнні ў дачыненні да экстрэмісцкай арганізацыі».

Мотамарш «Дарогі - на Берлін-2017» праходзіць з 27 красавіка па 9 мая. 28 красавіка «ваўкі» наведалі Мінск, а потым выехалі ў Брэст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0