Рэдакцыя Arche радая прэзэнтаваць доўгачаканыя выданьні, што толькі выйшлі з друку.

Алег Латышонак. Нацыянальнасць — беларус

У кнізе беларускага гісторыка зь Беластоку сабраныя пад адною вокладкаю асноўныя напісаныя ім творы, датычныя розных пытаньняў беларускае гісторыі ад сівое старажытнасьці й амаль да нашых дзён.

Як зазначае сам аўтар у прадмове, яму здаўна не давала спакою пытаньне «Адкуль пайшла беларуская зямля?», і ў большасьці тэкстаў гэтага выданьня ён імкнецца даць на яго адказ. Большую частку кнігі займае фундамэнтальная праца «Ад белых русінаў да беларусаў: ля вытокаў беларускай нацыянальнай ідэі», якая была габілітацыйнаю працаю аўтара, выйшла друкам па-польску ў 2007 годзе ды ўпершыню перадрукоўваецца па-беларуску ў гэтай кнізе. Рэшту выданьня склалі разнастайныя паводле аб’ёму й жанру артыкулы, прысьвечаныя нарманскаму чыньніку ў старажытнай гісторыі Беларусі, асобным аспэктам беларускае гісторыі у час ейнага знаходжаньня ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, зараджэньню ўсьвядомленай беларускай ідэі ў ХІХ ст., некаторым праблемам ейнага далейшага разьвіцьця й г. д.

Зьмест

Слова да беларускага чытача

Папяровая вэрсія

Электронная вэрсія (PDF)

Алег Латышонак

гісторык, прафэсар Інстытуту гісторыі й палітычных навук Беластоцкага ўнівэрсытэту, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы. У 2009—2010 гг. у Беларусі выйшлі ягоныя кнігі «Жаўнеры БНР», «Беласток — Полацак», а таксама выданьне, падрыхтаванае сумесна зь Яўгенам Мірановічам — «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII да пачатку ХХІ стагодзьдзя».

З 1997 году намесьнік старшыні Цэнтра грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь. У 2000 годзе атрымаў адзнаку «Заслужаны дзеяч культуры». У 2008 годзе адзначаны Кавалерскім крыжам Ордэну Адраджэньня Польшчы.

 

Arche №1 (151) — 2017. Уводзіны ў Аўстрыю 

Гэта ўжо другі тэматычны выпуск «ARCHE», прысьвечаны Аўстрыі. Таму гэтым разам укладальнікі задалі іншую рамку для адбору аўтараў і тэкстаў. За парай дробных выняткаў, у выпуск трапілі толькі сьвежыя тэксты, напісаныя цягам апошніх 10-15 гадоў, і толькі ў Аўстрыі.

Гэта надзвычайна насычаны жанрава й тэматычна выпуск:

тут прадстаўленыя й найлепшыя ўзоры сучаснае аўстрыйскае драматургіі (Томас Бэрнгард, «Плошча герояў»), прозы (Марлена Штрэрувіц, «Маякоўскірынг», Клемэнс Ё. Зэтц, «Каханьне ў часе Мальштэцкага дзіцяці», Катарына Рызэ («Вільма выдае замуж сваю ўнучку»), і вершаў у прозе.

У выпуску таксама друкуюцца глыбокія рэфлексіі на тэму аўстрыйскае нацыянальнае ідэнтычнасьці, дэмаграфічнага становішча ды гісторыі аўстрыйскае літаратуры. 

Зьмест

Уводзіны

Папяровая вэрсія

Электронная вэрсія (PDF)

Інфармацыя пра тое, дзе і як шукаць новыя выданні, ёсць на сайце Arche.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0