У Новай Зеландыі пачаўся судовы працэс паводле пазова амерыканскага рэпера Эмінема да кіруючай у краіне Нацыянальнай партыі. Музыкант абвінавачвае яе ў незаконным выкарыстанні песні Lose Yourself. У партыі гавораць, што выкарыстоўвалі не песню, а падобны на яе трэк з бібліятэкі аўдыёфайлаў.

Працэс праходзіць у вярхоўным судзе Новай Зеландыі ў Велінгтане. Суду трэба высветліць, ці дастаткова музыка, выкарыстаная ў рэкламе Нацыянальнай партыі, падобная на арыгінальны трэк Эмінема.

«Рэдкі выпадак: на пасяджэнні ў вярхоўным судзе грае Эмінем, адвакаты і суддзя ўважліва, з сур'ёзнымі тварамі слухаюць песню», — напісала ў «Твітары» карэспандэнт сайта NZHerald.com Фрэнсіс Кук, якая прысутнічала на першым пасяджэнні.

Ролік Нацыянальнай партыі ўпершыню выйшаў у эфір у 2014 годзе. У ім гучыць музычны фрагмент, у якім можна ўлавіць падабенства з уступленнем да хіта Эмінема.

Адвакаты партыі сцвярджаюць, што на самой справе ў рэкламе выкарыстоўвалася не песня Lose Yourself, а трэк Eminem-esque, які яны купілі ў фондавай бібліятэцы кампаніі Beatbox. Яго таксама праслухалі ў вярхоўным судзе Новай Зеландыі.

Абарона выдавецкай групы Eight Mile Style, якая прадстаўляе інтарэсы Эмінема, у сваю чаргу, заяўляюць, што была выкарыстаная «культавая» песня рэпера, якую лічыцца «каштоўным каменем» у рэпертуары выканаўцы.

Калі суд палічыць, што выкарыстаная партыяй кампазіцыя прайгравае хіт рэпера, то партыю прызнаюць вінаватай у парушэнні аўтарскіх правоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?