Анансаваная ў інтэрнэце акцыя апазіцыі, прымеркаваная да 1 мая, у Магілёве не адбылася. Аднаго з арганізатараў Аляксандра Царука, заблакавалі ў кватэры, ён не можа выйсці, пад вокнамі стаіць міліцэйскі УАЗ. Другі арганізатар, Раман Мішчанка, на сувязь не выходзіць, магчыма, ён затрыманы.
Мішчанка начаваў у Царука, выйшаў з кватэры, каб сфатаграфаваць гэты УАЗ, і цягам дзвюх гадзінаў зь ім няма сувязі — тэлефон адключаны.
Аляксандр Царук і Раман Мішчанка ўдвох падавалі заяўку ў гарвыканкам на дазвол акцыі «За сацыяльную справядлівасць» на плошчы Леніна, але гарвыканкам адмовіў.
У той жа час на гэтай плошчы раніцай 1 мая адбылася афіцыйная цырымонія ўскладання кветак да помніка Леніну.