тайга.інфо

тайга.інфо

У Новасібірску адбылася першамайская «Манстрацыя» — традыцыйнае шэсце з абсурднымі лозунгамі.

Яе ўдзельнікі прайшлі па галоўным праспекце горада з плакатамі і транспарантамі «Он вам не лимон», «Вся власть совятам», «У России два врага — чернослив и курага». Адзін з удзельнікаў акцыі прынёс сцяг «Злучаных штатаў Сібіры» - гэта праца омскага мастака Даміра Муратава, на якой замест зорак на паласатым палотнішчы намаляваны сняжынкі. У галаве калоны «манстранты» расцягнулі банер «Забаронена ў Расіі» — галоўны лозунг акцыі 2017 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?