У Гомелі міліцыянты працягваюць прэвентыўна затрымліваць дэмакратычных актывістаў. Уранку на вуліцы Карповіча побач са сваім домам затрыманы інвалід савецкай арміі Андрэй Макараў.

«Мы жывём побач, — расказвае сябра АГП Мікалай Ісачанка. — Дамовіліся сустрэцца на вуліцы. Макараў выйшаў першым. Памахаў перад домам рукою. І тут, парушаючы правілы дарожнага руху, пад’ехаў міліцэйскі УАЗік і двое амапаўцаў у чорнай уніформе павялі Макарава пад рукі ў міліцэйскую машыну».

Жонка Макарава Наталля кажа, што ў дзяжурнай частцы «мне сказалі, што Андрэя падазраюць у крадзяжы ровара. Маўляў, нічога страшнага, ён жа не ў кайданках. З ім пагутараць гадзіну ці паўтары і адпусьцяць», — распавяла Наталля.

1 мая каля свайго дома прэвентыўна затрыманы і ўдзельнік акцый пратэсту «недармаедаў», сын палітэмігранта Юрыя Рубцова Віктар. 30 красавіка затрымалі журналіста Яўгена Меркіса.

У Гомелі ўлады дазволілі мітынг. Ён мае распачацца а 12-й каля ДК таварыства глухіх «Віпра».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?