Усе ахвотныя знайсці сабе працоўнае месца працаўладкаваны. Пра гэта сёння журналістам паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірына Касцевіч, каментуючы выкананне даручэння прэзідэнта аб працаўладкаванні ўсіх беспрацоўных да 1 мая.

Ірына Касцевіч нагадала, што ў красавіку ва ўсіх рэгіёнах была разгорнута маштабная работа. «Мы дайшлі да кожнага чалавека. За красавік працаўладкавалі больш за 85 тыс. чалавек, — падкрэсліла яна. — Хто хацеў, то, вядома, быў працаўладкаваны».

Міністр адзначыла, што цяпер на рынку працы досыць стабільная сітуацыя. Па апошніх звестках, колькасць занятых у эканоміцы вырасла на 5,6 тыс. чалавек. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?