Журналістка Марына Драбышэўская, якая супрацоўнічае з Белсатам, затрымана ў Гомлі пасля санкцыянаванага мітынгу 1 траўня. Падставы затрымання ей не патлумачылі.

Яшчэ раніцай Марына Драбышэўская паведамляла пра тое, што за яе кватэрай вялося вонкавае назіранне, аднак ёй удалося пазбегнуць затрымання. На мітынгу журналістка вяла стрым.

«Мы ішлі разам пасля мітынгу, — кажа адзін з удзельнікаў акцыі Андрэй, — Марына меркавала, што яе могуць затрымаць. За кінатэатрам «Юбілейны» да нас пад'ехаў міліцэйскі УАЗік, адтуль выйшлі 2 супрацоўніка. Адзін з іх прадставіўся як старэйшы лейтэнант Шуляк і запрасіў Марыну праехаць з імі».

Падставу для затрымання Драбышэўскай не патлумачылі. Зараз журналістка знаходзіцца ў Чыгуначным РАУСе.

Нагадаем, што ў нядзелю ў Гомелі быў затрыманы таксама журналіст Яўген Меркіс. 2 мая яго будуць судзіць нібыта за дробнае хуліганства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?