Мінскае «Дынама» абвергла інфармацыю Tribuna.com аб тым, што галоўны трэнер клуба Сяргей Бароўскі сёння пакінуў сваю пасаду.

«Сяргей Бароўскі, на дадзены момант, працягвае займаць сваю пасаду. Інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці», - паведаміў клуб у афіцыйным пабліку клуба «Укантакце».

Бароўскі ўзначаліў мінскае «Дынама» 15 ліпеня мінулага года, змясціўшы з пасады Вука Рашавіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0