У цэнтры Брэста інспектары затрымалі вельмі п'яную жанчыну за рулём «Рэно». Пра гэта паведамілі ў ДАІ рэгіёна.

Інцыдэнт адбыўся 1 мая, каля 23.20, на скрыжаванні вуліцы Савецкай і праспекта Машэрава. Увага інспектараў прыцягнуў «Рэно Сандэра», кіроўца якога няўпэўнена ажыццяўляў паварот. Супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль.

За рулём машыны знаходзілася 30-гадовая берасцейка. Па знешніх прыкметах жанчына была моцна п'яная. Пазней гэта пацвердзіла і медасведчанне — 2,5 праміле алкаголю.

- Падчас афармлення адміністрацыйнага матэрыялу жанчына зусім расслабілася і заснула на плячы ў інспектара. Паводле яе слоў, за некалькі гадзін да затрымання яна выпіла віна, - сказалі ў ДАІ.

На парушальніцу склалі адміністрацыйны пратакол па ч. 1 арт. 18.16 КаАП Беларусі, аўтамабіль даставілі на штрафстаянку.

У ДАІ адзначылі, што за тры гады вадзіцельскага стажу ў жанчыны не было ніводнага парушэння ПДР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?